Районный смотр-конкурс "Святочная скарбонка"
22.02.2022З мэтай выхавання навучэнцаў на нацыянальных традыцыях беларускага народа і прапагандай лепшых узораў дзіцячай самадзейнай фальклорнай творчасці, 19 лютага 2022 года, прайшоў раённы агляд-конкурс дзіцячых фальклорных калектываў «Святочная скарбонка».
У конкурсе прынялі ўдзел усе шэсць устаноў адукацыі раёна.
Высокае майстэрства выканання, артыстызм і сцэнічную культуру паказалі гурты: “Рамонкі”- “Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы” (абрад “Гуканне вясны); “Тэатральныя прыступкі”, “EnCor” - “Сярэдняя школа № 2 г.п. Бешанковічы ім. М.М.Ткачэнка”(абрад “Каляды”); “Нашчадкі” - “Ульская сярэдняяя школа Бешанковіцкага раёна”(“Жаніцьба Цярэшкі”).
Асаблівасці беларускай нацыянальнай культуры на высокім узроўні прадэманстраваў гурт “Спадчына” - ДУА“Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна” ( тэатралізаванае свята “Вербніца. Чысты тыдзень. Вялікдзень”).
Па выніках раённага агляду- конкурсу дыпломамі аддзела па адукацыі Бешанковіцкага райвыканкама ўзнагароджаны:
Намінацыя “Адраджэнне самабытнага фальклору”:
Дыплом I ступені – гурт “Рамонкі” - ДУА“Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы”.
Намінацыя “Адраджэнне і захаванне традыцый”:
Дыплом I ступені – гурт “Спадчына” - ДУА“Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна”.
Дыплом II ступені – “Тэатральныя прыступкі”, “EnCor” - ДУА“Сярэдняя школа № 2 г.п. Бешанковічы ім. М.М.Ткачэнка”