РУ БЕ EN

Да Дня роднай мовы

28.02.2022
У кожнай установе адукацыі Бешанковіцкага раёна прайшоў тыдзень роднай мовы, які завяршыўся раённым конкурсам “Гавары са мной па-беларуску”

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

і самацветаў яскравая нізка.

У. Дубоўка

      Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. На сёняшні дзень у свеце налічваецца каля 6 тысяч моў, але ў бліжэйшы час прыкладна палова з іх можа знікнуць, страціўшы апошніх носьбітаў. Паводле праведзеных даследаванняў кожныя два тыдні знікае адна мова, забіраючы з сабой непаўторную культурную спадчыну.

     Рэспубліка Беларусь – поліэтнічная дзяржава. У нашай краіне пражываюць больш за 140 народнасцей, і ў любога іх прадстаўніка ёсць магчымасць карыстацца роднай мовай. Для большасці жыхароў Рэспублікі Беларусь роднай з’яўляецца беларуская мова. Таму ў краіне праводзіцца паслядоўная палітыка па яе падтрымцы і развіцці. 

     У кожнай установе адукацыі Бешанковіцкага раёна традыцыйна праводзіцца тыдзень роднай мовы, які завяршаецца раённым конкурсам “Гавары са мной па-беларуску”.

     2022 год у Беларусі праходзіць пад знакам 140-годдзя з дня нараджэння беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, распрацаваны рэспубліканскі план мерапрыемстваў, у тым ліку для вучняў. Наш раённы конкурс рытарычнага  майстэрства  сярод навучэнцаў  V-XI класаў         “Гавары са мной па-беларуску”    прайшоў     26 лютага на базе ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Бешанковічы» і быў прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы і юбілею класікаў.

      Канкурсанты прадстаўлялі літаратурна-музычныя кампазіцыі па тэме:

  "Мая мова не знае змярканняў

Ад маленства да старасці лет,

Буду песціць яе, як каханне,

Разглядаць, як чароўны букет".

      Удзельнікі прадэманстравалі сваё рытарычнае майстэрства, агульнакультурны і літаратурны кругагляд, інтэлектуальны ўзровень, валоданне камунікатыўнымі якасцямі маўлення, сродкамі моўнай выразнасці, творчымі здольнасцямі. Па выніках конкурсу журы прысудзіла

                                      1 месца (дыплом І ступені):

каманда “Спадчына” ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п.Бешанковічы ім.М.М.Ткачэнкі” (настаўнік – Серабро Ю.Л.),

каманда ДУА “Бачэйкаўская сярэдняя школа” (настаўнікі: Зямко Д.М. і Шчука Л.І.)

                                    2 месца (дыплом ІІ ступені):

каманда ДУА “Сярдняя школа №1 г.п.Бешанковічы” (настаўнікі Ясмкевіч В.А., Валадькова Л.А., Марціновіч В.У., Фамёнак Л.І.),

каманда “Зорачкі” ДУА “Сярэдняяшкола №2 г.п.Бешанковічы ім.М.М.Ткачэнкі” (настаўнік – Шчука Т.А.)

                                     3 места (дыплом ІІІ ступені):

каманда “Пралеска” ДУА “Астровенская дзіцячы сад-сярэдняя школа” (настаўнік – Любачка М.К.),

каманда “Вясёлкі” ДУА “Ржаўская дзіцячы сад-базавая школа” (настаўнік – Есіпенка С.М.)

                                     падзяка:

каманда ДУА “Ульская сярэдняя школа”.

 

       Віншуем адораных вучаняў і іх педагогаў.  Жадаем  натхнення і новых поспехаў!

 

 

поделиться в: