Нашчадкі традыцый
29.04.202227-28 красавіка 2022 г. у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі г.Мінска прайшлі заключныя мерапрыемствы II Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”, прысвечанага Году гістарычнай памяці. Конкурс аб’яднаў дзяцей, настаўнікаў, педагогаў дадатковай адукацыі, бацькоў у агульнай справе вывучэння, аднаўлення і асэнсавання традыцый беларускай народнай спадчыны, культурных здабыткаў нашай Радзімы! На заключны рэспубліканскі этап конкурсу прадстаўлена 58 праектаў у розных накірунках беларускага народнага мастацтва.
Навучэнкі аб'яднання па інтарэсах "Чароўны клубок" Бешанковіцкага Цэнтра дзяцей і моладзі таксама прынялі ўдзел у рэспубліканскім фестывалі.
Дзяўчаты працавалі над праектам “Аднаўленне рэгіянальных карункаў у тэхніцы філейнага вязання” і ў абласным этапе конкурсу занялі першае месца, а абараняць свой праект трэба было на сцэне Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Мінска. І сёння вярнуліся з Мінска з дыпломам 2 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Віншуем дзяўчат і іх кіраўнікоў з заслужанай узнагародай і жадаем творчага натхнення і поспехаў у вывучэнні гісторыі і народнага мастацтва Беларусі!