РУ БЕ EN

Жывая класіка

18.05.2022
17 мая 2022 года на базе экалагічнага аддзела Бешанковіцкага раённага Цэнтра дзяцей і моладзі адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка”, прысвечаны Году гістарычнай памяці

   Мэта конкурсу - выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, пошука і падтрымкі таленавітай моладзі.

   Арганізатарамі раённага конкурсу выступілі аддзел па адукацыі Бешанковіцкага райвыканкама і дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Бешанковіцкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі”.

    Конкурс праводзіўся сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў наступных узроставых групах: 1-4 класы; 5-6 класы; 7-8 класы і 9-10 класы.

     У конкурсе прынялі ўдзел 20 навучэнцаў з чатырох устаноў якія выконвалі творы вядомых беларускіх аўтараў: П.Глебкі,  А.Куляшова,  У. Карызны, П.Броўкі,  Я.Коласа,  Я. Купалы, П.Панчанкі і інш.

    Пры падвядзенні вынікаў журы ўлічвала: глыбіню пранікнення ў вобраз і сэнс твора; выбар тэксту твора; артыстызм выканання.Па выніках раённага этапа конкурсу дыпломамі аддзела па адукацыі Бешанковіцкага райвыканкама ўзнагароджаны:

Дыпломамі 1 ступені:

Гладкова Алёна, вучаніца 4а класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Бешанковічы ім. М.М. Ткачэнка”, (настаўнік Новікава Н.І.)

Аўчыннікава Ясенія, вучаніца 5б класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы” (настаўнік Яскевіч В.А.)

Родзіч Ганна, вучаніца 8б класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Бешанковічы ім. М.М. Ткачэнка”, (настаўнік Серабро Ю.Л.)

Высагорац Лізавета, вучаніца 9 класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Бешанковічы ім. М.М. Ткачэнка”, (настаўнік  Шчука Т.А.)

Дыпломамі 2 ступені:

Галыня Максім, вучань 4 класа ДУА “Ржаўская дзіцячы сад базавая школа Бешанковіцкага раёна”

Цімохіна Васіліса, вучаніца 5б класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Бешанковічы ім. М.М. Ткачэнка”, (настаўнік Серабро Ю.Л.)

Гмір Ганна, вучаніца 7 класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы” (настаўнік Яскевіч В.А.)

Петухова Марыя, вучаніца 8 класа  ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы” (настаўнік Валадзько Л.А.)

Аўчыннікаў Уладзімір, вучань 9 класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы” (настаўнік Марціновіч В.У.)

Капойка Анастасія, вучаніца 9 класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы” (настаўнік Марціновіч В.У.)

Дыпломамі 3 ступені:

Русанец Алёна, вучаніца 3 класа ДУА “Ржаўская дзіцячы сад базавая школа Бешанковіцкага раёна” (настаўнік Есіпенка С.М.)

Караліна Аліна, вучаніца 7 класа ДУА “Ржаўская дзіцячы сад базавая школа Бешанковіцкага раёна” (настаўнік Есіпенка С.М.)

Русанец Вольга, вучаніца 9 класа ДУА “Ржаўская дзіцячы сад базавая школа Бешанковіцкага раёна” (настаўнік Есіпенка С.М.)

Падзякамі аддзела па адукацыі Бешанковіцкага райвыканкама ўзнагароджаны:

Мясаедаў Арцём, вучань 3 класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы” (настаўнік Адамовіч І.А.)

Яскевіч Анастасія, вучаніца 8б класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Бешанковічы ім. М.М.Ткачэнка” (настаўнік Серабро Ю.Л.)

Бараноўскі Максім, вучань 7 класа ДУА “Ульская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна”

Фотогалерея: