РУ БЕ EN

Тыдзень роднай мовы

16.09.2022
З 19 па 23 верасня 2022 года пройдзе Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Тыдзень роднай мовы прадугледжвае мноства самых разнастайных мерапрыемстваў

   Напярэдаднi правядзення Тыдня 16 верасня 2022 года адбудзецца рэспубліканскi дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

   Дыктант мае на мэце прыцягненне ўвагі грамадскасці да святкавання Дня народнага адзінства, выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.

поделиться в: