РУ БЕ EN

"Як ты дорага мне, родная мова!"

29.09.2022
Сто гадоў шукай другой красы, а тым больш, што свет зусім не вузкі. Ды калі ты не бязродны сын, гавары са мной па-беларуску (Я. Янішчыц)

   Пад такім дэвізам ва ўстановах адукацыі распачаўся Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”,  які праходзіў з 19 па 23 верасня 2022 года адпаведна Плану мерапрыемстваў, дасланых міністэрствам адукауыі. 

   Першае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел навучэнцы ўсёй дзяржавы, – рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, з удзелам Міністра адукацыі А.І.Іванца

   Педагогі, бібліятэкары, кіраўнікі школьных музееў, вучні творча падыйшлі да дадзенага мерапрыемства.

   Праз вобразныя сродкі роднай мовы, беларускага мастацтва праведзеныя акцыі, конкурсы, флаер-фэсты вучылі падрастаючае пакаленне любіць беларускую мову, ганарыцца самабытнасцю, непаўторнацю і прыгажосцю кожнага слова.

   Мерапрыемствамі былі ахоплены вучні 1-11 класаў усіх школ.

   Кожны дзень тыдня быў напоўнены разнастайнымі і цікавымі сапраўднымі святамі роднай мовы!

Фотогалерея: